Темы

Святочныя спаборніцтвы

Дню вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў прысвечаны таварыскі матч па футболе, што адбыўся ў Глуску 3 ліпеня на цэнтральным стадыёне. Там сустрэліся зборныя каманды аматараў футбола з Бабруйска і Глуска. Пабалець за сваіх, падтрымаць іх спартыўна-баявы настрой прыйшло нямала гледачоў, і гульцы іх не расчаравалі: паказалі цікавую і багатую на вострыя моманты гульню: было забіта 8 галоў. Праўда, перамога ва ўпартай барацьбе дасталася гасцям: бабруйчане выйгралі з лікам 5:3.

У гэты ж дзень на закрытай пляцоўцы стадыёна прайшло першынство па міні-футболе. Спаборніцтвы пра-водзіліся ў рамках раённай спартакіяды сярод работнікаў сельгаспрадпрыемстваў і сельскіх жыхароў. Гульні пра-ходзілі па кругавой сістэме, і кожная каманда правяла па дзве сустрэчы, паколькі на ўдзел у спаборніцтвах было пададзена толькі тры заяўкі. У выніку перамога дасталася футбалістам эксперыментальнай базы “Глуск”, другое месца за камандай аграфірмы “Слаўгарадскі”, трэцімі сталі спартсмены з “Глускай Зары”.

Мабыць, добра, што ўсе ўдзельнікі сталі прызёрамі, але ж, думаецца, было б лепш, каб каманд было больш, тады б і барацьба за месцы атрымалася больш вострай і цікавай.

Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

Образование

Ко Дню народного единства в Глуске прошла интеллектуальная игра «Знаем Беларусь»

25 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Топором никто уже не работает». Лукашенко о востребованности в стране лесозаготовительной техники

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Горячая линия по вопросу качества оказания почтовых услуг населению пройдет 28 сентября

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

Узнали итоги первенства района по волейболу в Глуске

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Глуске прошло первенство района по стрельбе в рамках круглогодичной спартакиады среди КФК

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

СК: неизвестные склоняют граждан к совершению актов терроризма на объектах инфраструктуры

25 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем