Што будзе на Купалле ў Александрыі
У суботу, 8 ліпеня, зноў на Купалле збярэ сяброў Александрыя. Праграма рэспубліканскага свята, як заўсёды, насычаная, кожны знойдзе пляцоўку і занятак па густу і па душы.
З 11 раніцы будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі “#МерчПервого”, “Да дому”, “Зроблена ў Беларусi”, “Оберег мира и союзного единства”, “Александрыйская гасцiна”, “Гандлёвая суполка”, “Полевой кинотеатр”, “Свята цырка”, “Сузор’е шчаслівага дзяцінства”, выстава “100 идей для Могилёвщины” і іншыя.
У асобных лакацыях пройдуць фінал рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекту “Уладар сяла” і конкурс па хуткаснай зборцы пазлаў “Ведаю Беларусь”.
На канцэртных пляцоўках для гасцей свята будуць працаваць творчыя калектывы. Сярод выступаючых — артысты Магілёўскай абласной філармоніі, Цэнтра культуры “Віцебск”, народная артыстка Расійскай Федэрацыі Надзея Кадышава, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Аляхно і іншыя. З 21:00 пройдзе “Галоўны канцэрт” — “народны” музычны рынг “Будет очень интересно!”, а з 24:00 — дыскатэка “Купальскі мікс” з удзелам беларускіх і расійскіх выканаўцаў.
Больш падрабязна пра мерапрыемствы можна даведацца на афіцыйным сайце свята kupalle.by.