Темы

Жывуць вершы — жыве паэт

Жывуць вершы — жыве паэт

2013 год на Глушчыне прайшоў пад зоркай славутага земляка Сяргея Іванавіча Грахоўскага. На старонках газеты мы друкавалі вершы паэта, узгадвалі радасныя і не вельмі радасныя моманты яго лёсу — лёсу, паводле якога можна здымаць фільм аб мужнасці і празе да жыцця. Вялікі дзякуй тым, хто дапамагаў пры падрыхтоўцы гэтых матэрыялаў: дзяліўся ўспамінамі, дакументамі, іншымі набыткамі.

 Глушчына актыўна адзначыла 100-годдзе з дня нараджэння паэта. У сценах школ гучалі вершы паэта, наладжваліся літаратурныя вечарыны,  прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў Сяргея Грахоўскага, правялі педагагічныя чытанні настаўнікі беларускай літаратуры, бібліятэкі падрыхтавалі выставы. Непасрэдна ў дзень юбілейнай даты ў кінатэатры “Арыён” сабраліся нераўнадушныя да творчасці паэта людзі, на сустрэчу прыехалі яго родныя.

На жаль, любы чалавечы лёс не вечны, хоць і сыходзіць у вечнасць. Сёння, перад гадавінай смерці паэта, хочацца яшчэ раз нагадаць чытачам некаторыя радкі яго вершаў, якія цяпер ужо жывуць самастойным жыццём. А калі жывуць вершы — жыве і памяць пра чалавека, што іх стварыў.

 

***

З гадамі маленства здаецца бліжэй —

І памяць зацягвае вузел тужэй,

Звязаўшы канец і пачатак.

Я ўсё прыгадаў і хачу, каб і ты

Пачуў, як на грэблях бубняць капыты,

Як ціха спяваюць дзяўчаты.

Хачу, каб успомніў начлежны касцёр,

І зорнага неба высокі шацёр,

І конскае ў змроку іржанне,

На выгане дымны заблытаны след,

І мокрыя травы, і ліпавы цвет,

І ядраны холад світання.

Напэўна, са светам расстаўся лягчэй,

Каб тых не прыпомніў кастроў і начэй,

Каб дзічкі вясной на мяжы не цвілі,

Каб песень купальскіх не чуў аніколі,

Каб жытам не пахла асенняе поле,

Каб так не любіў беларускай зямлі.

***

Чалавеку патрэбна не слава,

 А людская ўвага і ласка,

 І сардэчнае шчырае слова,

 І вясёлая добрая казка.

 Чалавеку патрэбна ўсмешка

 Незнаёмых вачэй і знаёмых,

 Каб дажджамі размытая сцежка

 Стала лёгкай на кручах і стромах.

Чалавеку не трэба спагады —

 Дабрата чалавеку патрэбна,

 Каб, мінаючы прорвы і спады,

 Узбірацца на стромкія грэбні,

 Каб сяброў сустракаў клапатлівых

 На дарогах, далёкіх ад дому,

 І каб сам быў заўсёды шчаслівы,

 Калі шчасце прыносіш другому.

 

Падрыхтавала А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

Образование

Ко Дню народного единства в Глуске прошла интеллектуальная игра «Знаем Беларусь»

25 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Топором никто уже не работает». Лукашенко о востребованности в стране лесозаготовительной техники

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Горячая линия по вопросу качества оказания почтовых услуг населению пройдет 28 сентября

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

Узнали итоги первенства района по волейболу в Глуске

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Глуске прошло первенство района по стрельбе в рамках круглогодичной спартакиады среди КФК

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

СК: неизвестные склоняют граждан к совершению актов терроризма на объектах инфраструктуры

25 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем