Темы

Далучайцеся! З 21 сакавіка па 12 красавіка ў Глускім раёне пройдзе акцыя “Дай лесу новае жыццё!”

Далучайцеся! З 21 сакавіка па 12 красавіка ў Глускім раёне пройдзе акцыя “Дай лесу новае жыццё!”

Гэтая рэспубліканская добраахвотная акцыя праходзіць у Беларусі другі раз, яе ініцыятар — Міністэрства лясной гаспадаркі, мэта акцыі — аднаўленне ветравальна- бураломных участкаў лесу.

У 2025 годзе акцыя пройдзе пад эгідай Года добраўпарадкавання і 80-годдзя Вялікай Перамогі.

Як расказала рэдакцыі намеснік дырэктара Глускага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Ганна Русу, у дні акцыі ў нашым раёне плануецца высадзіць новы лес на плошчы 9 га, дапоўніць лясныя культуры на плошчы 11 га.

“Глускі лясгас запрашае жыхароў раёна далучыцца і ўнесці свой пасільны ўклад у аднаўленне і стварэнне зялёнага фонду краіны. Каб запісацца ў шэрагі добраахвотнікаў ці вырашыць арганізацыйныя пытанні па ўдзеле ў акцыі, трэба звярнуцца ў лясгас (тэл. 78-0-44, 8 (029)374-91-62) або ў бліжэйшае лясніцтва”, — адзначыла Ганна Русу.

Последние новости

Образование

Ко Дню народного единства в Глуске прошла интеллектуальная игра «Знаем Беларусь»

25 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Топором никто уже не работает». Лукашенко о востребованности в стране лесозаготовительной техники

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Горячая линия по вопросу качества оказания почтовых услуг населению пройдет 28 сентября

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

Узнали итоги первенства района по волейболу в Глуске

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Глуске прошло первенство района по стрельбе в рамках круглогодичной спартакиады среди КФК

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

СК: неизвестные склоняют граждан к совершению актов терроризма на объектах инфраструктуры

25 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем