Темы

Як Глуск адзначае Дзень народнага адзінства

Як Глуск адзначае Дзень народнага адзінства

Да Дня народнага адзінства ў Глускім раёне запланавана і праводзіцца нямала мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі, культуры, у працоўных калектывах. Сёння, 14 верасня, на цэнтральным стадыёне адбудзецца фінал першынства раёна па міні-футболе, прымеркаванага да гэтага маладога дзяржаўнага свята (пачатак гульняў у 17:30).

З 14 верасня ў цэнтры культуры і вольнага часу “Арыён” стартаваў паказ галоўнай прэм’еры года ад “Беларусьфільма”, мастацкага фільма “На другім беразе” (пачатак сеансаў у 16:00 і 18:00),  15 верасня яго пакажуць у 12:00, 16 і 17 верасня сеансы пачынаюцца ў 12:00 і 18:00.

У пятніцу, 15 верасня, у 15:00 у цэнтры культуры і вольнага часу “Арыён” адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства “Мы розныя, але мы адзіныя”.

У сам дзень свята, 17 верасня, у 10:00 ад мемарыяльнага комплексу “Воінская Слава” стартуе аўтапрабег “Сіла ў адзінстве”. У 15:00 у “Арыёне” пачнецца канцэрт “За адзіную Беларусь!”, будзе наладжана фотавыстава “Мінулае і цяперашняе”. На бульвары Грахоўскага з 13:00 будуць працаваць гандлёвыя рады ад раённага спажывецкага таварыства з прысмакамі ўласнай вытворчасці. У 20:00 у “Арыёне” пачнецца танцавальная праграма “Мы — разам!”

Последние новости

Образование

Ко Дню народного единства в Глуске прошла интеллектуальная игра «Знаем Беларусь»

25 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Топором никто уже не работает». Лукашенко о востребованности в стране лесозаготовительной техники

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Горячая линия по вопросу качества оказания почтовых услуг населению пройдет 28 сентября

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

Узнали итоги первенства района по волейболу в Глуске

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Глуске прошло первенство района по стрельбе в рамках круглогодичной спартакиады среди КФК

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

СК: неизвестные склоняют граждан к совершению актов терроризма на объектах инфраструктуры

25 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем