Темы

Высокая ацэнка прафесійнай дзейнасці

Высокая ацэнка прафесійнай дзейнасці

Галоўны інжынер Глускага раёна газазабеспячэння Васіль Дзяшчэня ўзнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”.

У Васіля Пятровіча насычаная працоўная біяграфія, але самы значны адрэзак часу — больш за 20 гадоў — ён аддаў газавай службе. У гаргаз, як мы прывыклі называць гэта прадпрыемства, Васіль Дзяшчэня прыйшоў у 1997 годзе, спачатку слесарам у аварыйную брыгаду. Але неўзабаве спецыялісту з вышэйшай адукацыяй прапанавалі пасаду намесніка начальніка, а з 1998 года, калі Глускі цэх звадкаванага газу быў рэарганізаваны ў асобную структуру, Васіль Пятровіч працуе галоўным інжынерам. З той пары шмат чаго змянілася, і ў газавай прамысловасці, і ў нашым пасёлку. Самая значная з гэтых перамен, лічыць галоўны інжынер Васіль Дзяшчэня, — гэта газіфікацыя Глускага раёна прыродным газам. Былі ў Васіля Пятровіча за гэты час і асабістыя дасягненні, якія адзначаны Ганаровай граматай “Магілёўаблгаза” і Падзякай Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь. Да таго ж Васіль Дзяшчэня — дэпутат раённага Савета дэпутатаў, і гэта яго дзейнасць адзначана Па-дзячным пісьмом Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

І вось яшчэ адна высокая ацэнка прафесійнай дзейнасці Васіля Дзяшчэні — медаль “За працоўныя заслугі” — за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у газіфікацыю краіны.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

Образование

Ко Дню народного единства в Глуске прошла интеллектуальная игра «Знаем Беларусь»

25 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Топором никто уже не работает». Лукашенко о востребованности в стране лесозаготовительной техники

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Горячая линия по вопросу качества оказания почтовых услуг населению пройдет 28 сентября

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

Узнали итоги первенства района по волейболу в Глуске

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Глуске прошло первенство района по стрельбе в рамках круглогодичной спартакиады среди КФК

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

СК: неизвестные склоняют граждан к совершению актов терроризма на объектах инфраструктуры

25 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем