Темы

У Глускім раёне падвялі вынікі раённых алімпіяд па навучальных прадметах сярод навучэнцаў 4—9-х класаў

У Глускім раёне падвялі вынікі раённых алімпіяд па навучальных прадметах сярод навучэнцаў 4—9-х класаў

Так званыя малышковыя алімпіяды праходзілі з 23 па 27 сакавіка на базе гімназіі па 15 прадметах, расказалі рэдакцыі раённай газеты ў дзяржаўнай установе па навукова-метадычным забеспячэнні ўстаноў адукацыі Глускага раёна. Не былі заяўлены навучэнцы па вучэбных прадметах “Інфарматыка” і “Астраномія”.

Усяго ў раённых алімпіядах па вучэбных прадметах прынялі ўдзел каля 250 чалавек з шасці ўстаноў адукацыі раёна, некаторыя вучні выбралі па некалькі прадметаў, таму выніковая колькасць удзельнікаў — 304.  З іх 192 адзначаны дыпломамі I, II, III ступені і 38 удзельнікаў — заахвочвальнымі дыпломамі.

Найбольшую колькасць выніковых месцаў атрымалі ўдзельнікі алімпіяд па рускай мове і літаратуры і беларускай мове і літаратуры (59 і 47, гэта з улікам заахвочвальных узнагарод).

Адзначым, што не згубіліся сярод іншых чацвёртакласнікі — а для іх гэта былі першыя раённыя алімпіяды — і атрымалі агульным лікам 60 дыпломаў.

На адзін дыплом менш, 59, заваявалі вучні пятых класаў, і гэта таксама добра, значыць, адаптаваліся былыя пачаткоўцы да сярэдняй школы, могуць паказваць добрыя вынікі.

Удзельнікі малышковых алімпіяд маюць права выбраць для ўдзелу некалькі прадметаў, праверыць свае веды і здольнасці, каб разумець, у якім напрамку далей кіравацца. Некаторыя гэтым правам скарысталіся даволі паспяхова, заслужыўшы па два і болей дыпломы рознай вартасці. Так, згодна з рашэннямі камісій раённых алімпіяд, па чатыры выніковыя месцы ў пяцікласнікаў Міхаіла Сушчынскага (Завалочыцкая школа) і Ягора Панько (гімназія), трыма дыпломамі адзначаны вучні Іван Коршак (Заеліцкая СШ, 8-ы клас), Кацярына Ларкіна (гімназія, 6-ы клас), Анастасія Мукасей (гімназія, 6-ы клас), Аліна Шыла (СШ № 1, 6-ы клас), Мацвей Гарбатоўскі (СШ № 2, 5-ы клас), Мілана Малаковіч (гімназія, 5-ы клас) і Юрый Байдакоў (СШ № 2, 5-ы клас).

Вялікі шлях пачынаецца з малых крокаў. Пакуль малодшыя таварышы выпрабоўвалі свае веды на раённых алімпіядах, трое старшакласнікаў адстойвалі гонар Глушчыны ў фінале рэспубліканскай алімпіяды.

У зборную Магілёўскай вобласці ўвайшлі гімназісты Ягор Лось, Цімафей Лазоўскі, абодва выступалі на алімпіядзе па матэматыцы, і Нона Ясючэня, удзельніца алімпіяды па рускай мове і літаратуры.                                              

З рэспублікі Нона прывезла заахвочвальны дыплом. Тут зазначым, што Ягор і Нона дзевяцікласнікі, Цімафей вучыцца ў дзясятым класе, і з аднаго боку, на свой узрост яны ўжо ўзялі высокую планку, адабраўшыся ў фінал алімпіяды, з другога боку — у іх наперадзе яшчэ нямала часу і шанцаў праявіць і паказаць свае здольнасці на больш высокім узроўні.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота дадзена гімназіяй

Последние новости

Образование

Ко Дню народного единства в Глуске прошла интеллектуальная игра «Знаем Беларусь»

25 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Топором никто уже не работает». Лукашенко о востребованности в стране лесозаготовительной техники

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Горячая линия по вопросу качества оказания почтовых услуг населению пройдет 28 сентября

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

Узнали итоги первенства района по волейболу в Глуске

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Глуске прошло первенство района по стрельбе в рамках круглогодичной спартакиады среди КФК

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

СК: неизвестные склоняют граждан к совершению актов терроризма на объектах инфраструктуры

25 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем