Темы

Свята са смакам. Як у Цэнтры творчасці Глуска адзначылі свята ўраджаю Багач

Свята са смакам. Як у Цэнтры творчасці Глуска адзначылі свята ўраджаю Багач

Вясёлым настроем, нацыянальным каларытам, гульнямі ды пачастункамі адзначылі свята ўраджаю Багач у Цэнтры творчасці Глуска.

Дзецям расказалі пра гісторыю і традыцыі Багача, паказалі абрад, галоўнымі атрыбутамі якога сталі кошык з зернем і сноп жыта. Вучні сталі ў круг, кожны з іх па жменьцы браў з мяшэчка зярняткі і сыпаў у агульны кошык — Багач. Лічылася, што гэтыя дзеянні засцерагаюць ад хвароб і бяды. Па традыцыі з Багачом жыхары абыходзілі ўсю вёску, каб усюды былі дабрабыт і ўраджай, кошык пакідалі на год у пэўнай сям’і, яго ставілі пад абразамі, захоўвалі да наступнага жніва.

Пасля абраду дзеці з радасцю ўдзельнічалі ў разнастайных гульнях і забавах, майстар-класах па вырабе сувеніраў з саломы і нітак, частаваліся чаем.

А яшчэ можна было пакаштаваць традыцыйныя нацыянальныя стравы: у фае гімназіі арганізавалі конкурс, яго ўдзельнікі — педагогі і вучні глускіх сярэдніх школ № 1, № 2, гімназіі, Заеліцкай, Усцярхоўскай СШ, навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах Цэнтра творчасці. Праз прэзентацыю яны прадстаўлялі свае кулінарныя шэдэўры, дзяліліся рэцэптамі прыгатавання. Чаго толькі не было на сталах: зразы, наліснікі, грыбны квас, хлеб на спецыяльна вырашчанай заквасцы, верашчака, бульбяная бабка, халаднік, каша з гарбуза, збіцень… Прыемны пах так і казытаў у носе, журы конкурсу (дырэктар раённага музея Наталля Акуліч, метадысты дзяржустановы па навукова-метадычным забеспячэнні ўстаноў адукацыі раёна Мікалай Купчэня і Дзіна Шушкевіч)  спрабавалі ўсю гэтую смакату. Вызначыць лепшых для іх было даволі складана, бо ўсе ўдзельнікі пастараліся. Ацэньваўся не толькі смак, але і афармленне стравы, яе падача, нацыянальны каларыт.

Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі Граматы аддзела па адукацыі Глускага райвыканкама. Пераможцамі ў намінацыі “нацыянальны каларыт” сталі дзяўчаты з Глускай сярэдняй школы № 1, на другім месцы — аб’ яднанне “Вакал і пастаноўка голасу” Цэнтра творчасці, трэцяе — у  гімназістаў. У намінацыі “самая смачная страва” лепшымі сталі вучні гімназіі, дыплом другой ступені ўручылі дзяўчатам з Заеліцкай школы, трэцяе месца — у навучэнцаў аб’яднання “Вакал і пастаноўка голасу” Цэнтра творчасці.

Г. АЎТУХОВА

Фота аўтара

Последние новости

Образование

Ко Дню народного единства в Глуске прошла интеллектуальная игра «Знаем Беларусь»

25 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Топором никто уже не работает». Лукашенко о востребованности в стране лесозаготовительной техники

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Горячая линия по вопросу качества оказания почтовых услуг населению пройдет 28 сентября

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

Узнали итоги первенства района по волейболу в Глуске

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Глуске прошло первенство района по стрельбе в рамках круглогодичной спартакиады среди КФК

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

СК: неизвестные склоняют граждан к совершению актов терроризма на объектах инфраструктуры

25 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем