Разам пад сцягам. Патрыятычны аўтапрабег “Сіла ў адзінстве” аб’яднаў глушчан 17 верасня
Ад знакавага для глушчан месца — мемарыяла Воінскай Славы — стартаваў у мінулую нядзелю аўтапрабег “Сіла ў адзінстве”. Так прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, грамадскасці адзначалі Дзень народнага адзінства, ушаноўвалі памяць ахвяр і герояў Вялікай Айчыннай вайны. Гучалі і віншаванні, і словы пра нязломнасць беларусаў, іх сілу духа, было ўскладанне кветак да помніка. Наступным прыпынкам удзельнікаў аўтапрабегу стала Мыслачанская гара, тут каля помніка ахвярам халакосту замацавалі таблічку з QR-кодам. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць загінулых і ўсклалі да памятнага месца чырвоныя гваздзікі.











