Темы

Рамонт, вада і новыя трубы. Планавую замену водаправоднай сеткі праводзіць глускі участак “Бабруйскводаканала” на вуліцы Пушкінскай

Рамонт, вада і новыя трубы. Планавую замену водаправоднай сеткі праводзіць глускі участак “Бабруйскводаканала” на вуліцы Пушкінскай

Планавая замена водаправоднай сеткі — так адказалі рэдакцыі ў глускім участку “Бабруйскводаканала” на пытанне пра работы, якія праводзяцца на вуліцы Пушкінскай.

Спецыялізаваная тэхніка і работнікі “Водаканала” на адрэзку гэтай вуліцы ад перакрыжавання з Кірава і да перакрыжавання з К. Маркса працуюць больш за тыдзень, з 29 жніўня. Іх задача — памяняць старую азбеставую трубу са стопрацэнтным зносам на новую поліэтыленавую, такога ж дыяметру, 100 мм, працягласцю 360 метраў. На гэтым участку водаправод часта рваўся, даводзілася тэрмінова яго рамантаваць, жыльцы на нейкі час заставаліся без вады, з заменай трубы такіх непрыемнасцяў ужо не будзе, даводзяць спецыялісты. На работах заняты людзі і тэхніка глускага ўчастка: брыгада слесараў аварыйна-аднаўленчых работ пад кіраўніцтвам Аляксандра Дзяшчэні, задзейнічаны экскаватар, машыны для адкачкі каналізацыі. Для бестраншэйнай пракладкі трубы праколы выконвала спецтэхніка “Бабруйскводаканала”. Асноўная труба ўжо пракладзена, цяпер выконваецца пераўрэзка індывідуальных водаправодаў да жылых дамоў.  Пакуль работы вядуцца, вада спажыўцам падаецца па старой трубе, калі ўсё будзе зроблена, увядуць у дзеянне новую, па словах майстра глускага ўчастка “Водаканала” Дзмітрыя Кісляка, адбудзецца гэта ў канцы верасня.

Сяголета “Водаканал” запісаў на свой рахунак планавую замену водаправоднай сеткі на вуліцы Кірава (570 м), па вуліцы Новай у Хваставічах (450 м), мяняў водаправод у Калацічах (590 м), Барысаўшчыне (350 м) і Жалвінцы (450 м), таксама мянялі напорную каналізацыйную сетку па Глуску, ад Юбілейнай вуліцы да раёна “сем вятроў” (больш за 700 м). Плюс да гэтага ўхіленне аварыйных сітуацый. Словам, працуюць актыўна.

Т. ЛУКАШЭВІЧ, фота аўтара

Последние новости

Образование

Ко Дню народного единства в Глуске прошла интеллектуальная игра «Знаем Беларусь»

25 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Топором никто уже не работает». Лукашенко о востребованности в стране лесозаготовительной техники

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Горячая линия по вопросу качества оказания почтовых услуг населению пройдет 28 сентября

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

Узнали итоги первенства района по волейболу в Глуске

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Глуске прошло первенство района по стрельбе в рамках круглогодичной спартакиады среди КФК

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

СК: неизвестные склоняют граждан к совершению актов терроризма на объектах инфраструктуры

25 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем