Темы

Пытанні паступова здымаюцца

Выезды мэтавых мабільных груп на чале са старшынёй райвыканкама Уладзімірам Царыкавым і яго намеснікамі Дзмітрыем Цімчанкам, Аленай Булатоўскай і Аляксандрам Анцюшэнем пачаліся больш за два тыдні таму назад. На сустрэчах, якія праходзяць у аграгарадках і вёсках раёна, у працоўных калектывах Глуска, кіраўнікі аддзелаў райвыканкама, мясцовых службаў даюць адказы на тыя ці іншыя пытанні, што хвалююць насельніцтва. Кожны раз, калі ўзнятыя праблемы носяць грамадска значны характар і закранаюць інтарэсы пэўнай колькасці людзей, газета расказвае пра гэта на сваіх старонках. Магчыма, таму пытанні паступова здымаюцца.

Вось і ў аграгарадку Засценак Усцярхі з вострых праблем, узня-тых перад раённай уладай, была названа праблема рамонту даху ў адным са шматкватэрных дамоў. Пытанне гэта мае сваю гісторыю, і жыльцы ўжо неаднаразова звярта-ліся ў УКП “Жылкамгас”, але, па словах дырэктара прадпрыемства Юрыя Дымшы, вырашыць праб-лему стала магчымым толькі зараз. Кіраўнік паабяцаў, што дах будзе адрамантаваны ў бліжэйшыя дні (зрэшты, работы там ужо вяліся), а калі ў кватэрах з-за працякання даху (а значыць, па віне камунальнай службы) пашкоджана ўнутраная аддзелка, то і гэтыя пашкоджанні будуць выпраўлены за кошт арганізацыі.

Таксама засцянкоўцы пацікавіліся лёсам вясковай лазні: ці ёсць перспектыва таго, што яе зноў адкрыюць? Трэба сказаць, што гэта адно з найбольш вострых пытанняў, і задаюць яго людзі ледзь не пры кожнай сустрэчы. У чарговы раз было патлумачана, што сабекошт адной памыўкі ў сельскай лазні каштуе прыкладна 10 рублёў (пасля дэнамінацыі), плаціць такую суму вяскоўцы наўрад ці будуць, паколькі і тады, калі білет каштаваў у разы меней, жадаючых было няшмат, а браць гэтыя страты на сябе прадпрыемства не можа. Калі да гэтага года розніцу паміж сабекоштам памыўкі і цаной на білет кампенсавала дзяржава, то цяпер такая норма адменена (пастанова Савета Міністраў № 8 ад 11.01.2016).

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Образование

Ко Дню народного единства в Глуске прошла интеллектуальная игра «Знаем Беларусь»

25 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Топором никто уже не работает». Лукашенко о востребованности в стране лесозаготовительной техники

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Горячая линия по вопросу качества оказания почтовых услуг населению пройдет 28 сентября

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

Узнали итоги первенства района по волейболу в Глуске

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Глуске прошло первенство района по стрельбе в рамках круглогодичной спартакиады среди КФК

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

СК: неизвестные склоняют граждан к совершению актов терроризма на объектах инфраструктуры

25 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем