Темы

Праверылі веды, паказалі вынік

Падчас вясенніх канікул школьнікі не толькі адпачывалі, некаторыя з іх вырашылі праверыць свае веды на раённых алімпіядах. Алімпіяды праходзілі па 14 прадметах, паведаміла галоўны спецыяліст раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Ніна Беразоўская, і ўсяго ў іх прымала ўдзел 260 вучняў (у тым ліку 56 з вясковых школ), ад чацвёртакласнікаў да дзесяцікласнікаў. На дзіва, не знайшлося жадаючых паўдзельнічаць у алімпіядах па інфарматыцы і астраноміі. На алімпіядзе па фізіцы ўдзельнікі хоць і былі, а вось прызавых месцаў не аказалася. Што тычыцца іншых прадметаў, вынікі такія. У працэнтных суадносінах найбольш рэзультатыўнай трэба назваць алімпіяду па біялогіі: з 14 удзельнікаў — 11 прызёраў (78,6 %). Неблагія вынікі паказалі і вучні, што выбралі рускую мову і літаратуру: з 44 удзельнікаў 32 занялі прызавыя месцы. Па прадмеце “Чалавек і свет” з 17 вучняў прызёрамі сталі 12 чалавек. На алімпіядзе па нямецкай мове з трох удзельнікаў (дарэчы, усе вучні Усцярхоўскай школы) прызёрамі сталі два, у працэнтных суадносінах гэта больш за 60.

А ўвогуле дыпломаў розных ступеняў было выдадзена 120, лепшыя вынікі пры гэтым паказалі вучні сярэдняй школы № 1 (38 дыпломаў) і гімназіі (36), сярод сельскіх школ усіх апярэдзіла Заеліцкая (12).  Некаторыя з вучняў, тыя, каму не хапіла да трэцяга месца па нейкіх паўбала, былі адзначаны заахвочвальнымі водгукамі, такіх аказалася 20.

У спісе настаўнікаў, што падрыхтавалі пераможцаў гэтых алімпіяд, шмат чые прозвішчы паўтараюцца і па тры, і па чатыры, і большую колькасць разоў. Мяркую, што сваёй працай (а проста на ўроку алімпіядніка не падрыхтуеш, патрэбны дадатковыя заняткі) яны заслужылі, каб іх імя прагучала на старонках раёнкі. Але пералічыць усіх няма магчымасці, і я назаву тых, хто падрыхтаваў не меней за 5 прызёраў. Гэта Алена Вароніна, настаўніца пачатковых класаў СШ № 1, — 10 прызёраў; Галіна Русакова (пачатковыя класы, СШ № 2) — 9, Людміла Крук (пачатковыя класы, гімназія) і Алена Вяргейчык (геаграфія, СШ № 1) — па 6. Па 5 прызёраў падрыхтавалі настаўнікі пачатковых класаў СШ № 1 Тамара Прыгара і гімназіі Алена Кулінок, настаўніца працоўнага навучання гімназіі Аксана Грыгор’ева і настаўніца англійскай мовы СШ № 1 Валянціна Слабаднік.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

Образование

Ко Дню народного единства в Глуске прошла интеллектуальная игра «Знаем Беларусь»

25 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Топором никто уже не работает». Лукашенко о востребованности в стране лесозаготовительной техники

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Горячая линия по вопросу качества оказания почтовых услуг населению пройдет 28 сентября

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

Узнали итоги первенства района по волейболу в Глуске

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Глуске прошло первенство района по стрельбе в рамках круглогодичной спартакиады среди КФК

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

СК: неизвестные склоняют граждан к совершению актов терроризма на объектах инфраструктуры

25 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем