Темы

На сувязі з чытачом. На камунальнікаў ківай, але і сам не адставай

На сувязі з чытачом. На камунальнікаў ківай, але і сам не адставай

Магчыма, мяне зноў пажурыць неабыякавы чытач, як было пажурыў, калі напісала, што мне падабаецца лёгкі дымок восеньскіх кастроў. Зараз я скажу, што мне падабаецца стракаты, а здалёк — літаральна залаты дыван восеньскіх лісцяў у нашым цэнтральным парку. Падабаецца, як гэтае лісце шамаціць пад нагамі (было, што спецыяльна сыходзіла з дарожкі, каб прайсці па гэтым жоўтым дыване). Ну прыгожа ж! Калі яшчэ такое будзе?! Толькі праз год, а гэтая залатая пара праляціць вельмі хутка. Такі мой асабісты погляд, так бы мовіць, лірыка. 

Што ж да грамадскага погляду і падыходу, то яго вельмі коратка і даволі катэгарычна акрэсліла днямі наша чытачка (на жаль, яна не назвала сябе): пазваніўшы ў рэдакцыю, яна строга запыталася: калі нарэшце ў парку прыбяруць лісце?

Лісце і на дарожках парку, і на праезнай частцы, паўсюль пад нагамі, і па Кірава, і па Пушкінскай, ляжыць на дарозе, ніхто яго не прыбірае. Няма парадку — канстатавала жанчына, а “Жылкамгасу” ж выдзяляюць на ўсё гэта сродкі, упэўнена сказала яна.

Пачну з таго, што часткова пагаджуся з нашай чытачкай. Так, калі шмат апалага лісця, ды яшчэ мокрага, ляжыць на тратуары, то гэта сапраўды нядобра, бо можна паслізнуцца на ім, а калі лісце пацямнее і патопчацца, то будзе яшчэ і не эстэтычна, бо па бруднай дарожцы ісці непрыемна, прыемна, калі чыста пад нагамі.

Цяпер па сутнасці заяўленага, пра што даведалася і што пабачыла сама. Лісце на праезнай частцы вуліц гарпасёлка прыбіраюць на гэтым тыдні, дзе ўручную, а дзе пусцяць машыну са шчоткай (у аўторак я сфатаграфавала, як работнікі “Жылкамгаса” прыбіралі лісце на вуліцы Кірава і бульвары Грахоўскага, у асобных месцах парку яно ўжо было пазграбана ў кучы). Да ўборкі цэнтральнага парку, па словах майстра прадпрыемства Андрэя Мядзведкі, прыступяць крыху пазней, калі лісце  з дрэў паападае поўнасцю, бо прыбіраць і вывозіць яго паступова, цягам некалькіх тыдняў няма ні людскіх сіл, ні грошай (выдзеленыя на добраўпарадкаванне сродкі расходавалі яшчэ да верасня).

Пра навядзенне парадку на вытворчых тэрыторыях і вакол іх гаварыў і старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Кніга на нарадзе з кіруючым актывам раёна, тэрмін правядзення работ — таксама гэты тыдзень. Нагадаю, што санітарны дзень — чацвер.

Тут зноў вярнуся да паступіўшага ў рэдакцыю званка: жанчына казала, што на Пушкінскай вельмі шмат лісця (ці не на гэтай вуліцы яна і жыве?). Дык вось і на Пушкінскай, і на іншых вуліцах гарпасёлка каля сваіх двароў павінны прыбіраць самі жыльцы, будзь гэта лісце, сухая трава ці якое іншае смецце. З-пад людскіх платоў “Жылкамгас” выграбаць нічога не будзе, тут самім трэба шавяліцца. Як свае двары, так і тэрыторыю каля іх гаспадары павінны ўтрымліваць у парадку самі. Газета пісала пра гэта не адзін раз, але для надзейнасці паўторым. Уладальнікі ці карыстальнікі прыватных домаўладанняў павінны выконваць работы па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыі ад граніцы свайго ўчастка да тратуара, а калі яго няма, то да граніцы праезнай часткі вуліцы, дарогі, па астатніх баках зямельнага ўчастка — не болей за 10 метраў. Гэта прадугледжана п. 6 Палажэння аб парадку вызначэння памераў (межаў) тэрыторый зямель агульнага карыстання населеных пунктаў для выканання работ па падтрыманні іх належнага санітарнага стану, зацверджана гэта Палажэнне пастановай Саўміна ад 22.07.2020 № 430.

Камунальнікі ўжо прыступілі да вялікай асенняй уборкі, пара і нам, жыхарам, узбройвацца граблямі ды мётламі і наводзіць парадак каля сябе, у тым ліку і апалае лісце пазграбаць. А пакуль яго ў парку не прыбралі, можна пафатаграфавацца, бо надта ж прыгожа там.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Образование

Ко Дню народного единства в Глуске прошла интеллектуальная игра «Знаем Беларусь»

25 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Топором никто уже не работает». Лукашенко о востребованности в стране лесозаготовительной техники

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Горячая линия по вопросу качества оказания почтовых услуг населению пройдет 28 сентября

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

Узнали итоги первенства района по волейболу в Глуске

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Глуске прошло первенство района по стрельбе в рамках круглогодичной спартакиады среди КФК

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

СК: неизвестные склоняют граждан к совершению актов терроризма на объектах инфраструктуры

25 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем