Темы

Людзей хвалююць быт і грошы

Па інфармацыі начальніка аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян Глускага райвыканкама Валянціны Дзяшчэні, з ліпеня па верасень 2014 года ў райвыканкам паступіла 65 зваротаў ад грамадзян, на 13 больш, чым за такі ж перыяд мінулага года. У сельвыканкамы паступіў 21 зварот, і гэта на 13 менш, чым у трэцім квартале 2013 года.

Па-ранейшаму большасць пытанняў звязана з камунальна-бытавымі праблемамі, такіх 23 % ад агульнай колькасці. На жыллёвыя пытанні і пытанні працы і зарплаты прыходзіцца па 10 %. Часцей грамадзяне сталі звяртацца па фінансавых пытаннях, гэта 12,3 % ад усіх зваротаў.

Значна павялічылася колькасць калектыўных зваротаў (трэці квартал 2013 года — 2, такі ж перыяд бягучага года — 7). Сярод узнятых пытанняў  — ухіленне будаўнічых недахопаў у новабудоўлі па вуліцы Кірава Глуска і няспраўнасць каналізацыі ў падвале дома 98 па той жа ву-ліцы. Абодва звароты вырашаны станоўча, недахопы выпраўлены. Два калектыўныя звароты паступілі ад жыхароў Заеліцы наконт рамонту дарогі і кошту прыватызуемага жылля. Па апошнім пытанні дадзены неабходныя тлумачэнні. Што датычыцца рамонту дарожнага палатна, сітуацыя ўзята на дадатковы кантроль. Станоўча вырашаны пытанні, з якімі звярнуліся жыльцы інтэрната № 1 па ву-ліцы Гагарына Глуска і жыхары Бярозаўкі.

Па пытаннях працаўладкавання і выдзялення жылля ў райвыканкам звярнуліся 7 грамадзян Украіны.

Усе звароты, паступіўшыя ў трэцім квартале бягучага года, разгледжаны ў вызначаны заканадаўствам тэрмін. Станоўча вырашаны 21 зварот, на 23 дадзены тлумачэнні, 7 зваротаў прызнаны неабгрунтаванымі.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

 

Последние новости

Образование

Ко Дню народного единства в Глуске прошла интеллектуальная игра «Знаем Беларусь»

25 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Топором никто уже не работает». Лукашенко о востребованности в стране лесозаготовительной техники

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Горячая линия по вопросу качества оказания почтовых услуг населению пройдет 28 сентября

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

Узнали итоги первенства района по волейболу в Глуске

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Глуске прошло первенство района по стрельбе в рамках круглогодичной спартакиады среди КФК

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

СК: неизвестные склоняют граждан к совершению актов терроризма на объектах инфраструктуры

25 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем