Темы

У Беларусі ўдакладнены ўмовы прадастаўлення льготных крэдытаў на рамонт жылля ў малых гарадах

У Беларусі ўдакладнены ўмовы прадастаўлення льготных крэдытаў на рамонт жылля ў населеных пунктах з колькасцю да 20 тыс. чалавек. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 517 ад 30 чэрвеня 2016 года, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Дакумент прыняты ў мэтах выканання ўказа Прэзідэнта Беларусі ад 15 красавіка 2016 года нумар 141.

Пастановай замацавана права ўдзельнікаў долевай уласнасці на атрыманне льготнага крэдыту на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, а таксама будаўніцтва інжынерных сетак і ўзвядзенне гаспадарчых пабудоў.

Крэдытныя дагаворы на прадастаўленне такіх крэдытаў заключаюцца ў межах сродкаў, што накіроўваюцца на мэты крэдытавання на адпаведны год з улікам прынятых Беларусбанкам абавязацельстваў па заключаных раней крэдытных дагаворах.

Удакладнены тэрмін прадастаўлення райвыканкамамі Беларусбанку спісаў грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў — не пазней за 15 дзён з дня іх зацвярджэння (замест месячнага тэрміну раней).

Таксама пастанова прадугледжвае прадастаўленне ў складзе пераліку дакументаў пры ўключэнні ў спісы на атрыманне льготных крэдытаў звестак аб наяўнасці ў не заключыўшых шлюб і пражываючых сумесна з грамадзянінам і (або) яго жонкай (мужам) непрацаздольных дзяцей ва ўзросце старэйшым за 23 гады, якія з’яўляюцца інвалідамі I або II групы, маюць патрэбу ў пастаянным дадатковым доглядзе або пабочнай дапамозе; ва ўласнасці жылых памяшканняў (агульнай плошчы жылых памяшканняў, што прыпадае на долю ў праве агульнай уласнасці на жылыя памяшканні), размешчаных у тым ліку ў іншых населеных пунктах Беларусі.

Для ажыццяўлення кантролю за мэтавым выкарыстаннем крэдытных рэсурсаў устаноўлена, што чарговая выдача часткі крэдыту ў лік адкрытай крэдытнай лініі праводзіцца на аснове заявы крэдытаатрымальніка толькі пасля прадстаўлення ім справаздачы аб мэтавым выкарыстанні раней атрыманых сродкаў.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Последние новости

Образование

Ко Дню народного единства в Глуске прошла интеллектуальная игра «Знаем Беларусь»

25 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Топором никто уже не работает». Лукашенко о востребованности в стране лесозаготовительной техники

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Горячая линия по вопросу качества оказания почтовых услуг населению пройдет 28 сентября

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

Узнали итоги первенства района по волейболу в Глуске

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Глуске прошло первенство района по стрельбе в рамках круглогодичной спартакиады среди КФК

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

СК: неизвестные склоняют граждан к совершению актов терроризма на объектах инфраструктуры

25 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем