Темы

Туман і кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя

Туман і кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя, паведаміла галоўны сіноптык службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

«22 верасня — дзень асенняга раўнадзенства, афіцыйны пачатак восені ў Паўночным паўшар’і. Дзень і ноч у гэты дзень прыкладна роўныя — прадоўжацца каля 12 гадзін. У Беларусь на гэтым тыдні таксама прыйшло сапраўднае асенняе надвор’е: нізкае неба зацягнулі хмары, пайшлі дажджы, падзьмуў паўночны вецер.Тэмпература паветра панізілася і ўжо ў асноўным на 1-4 градусы ніжэйшая за кліматычную норму. Цяпер надвор’е цалкам адпавядае кастрычніцкаму», — растлумачыла сіноптык.

22 верасня на тэрыторыю Беларусі прадоўжылі паступаць халодныя няўстойлівыя паветраныя масы. У пятніцу, 23 верасня, захаваецца халаднаватае надвор’е. Дажджы пройдуць пераважна па ўсходняй частцы краіны, аднак удзень месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях таксама магчымы кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу складзе 3-8 градусаў вышэй за нуль, днём будзе ўсяго 8-14 градусаў цяпла, толькі па паўднёвым захадзе тэмпература павысіцца да плюс 16.

У гэтыя выхадныя надвор’е на тэрыторыі краіны будуць вызначаць няўстойлівыя халаднаватыя паветраныя масы, што паступаюць з Балтыйскага мора. У суботу і нядзелю месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман. Тэмпература паветра ноччу будзе складаць 3-9 градусаў вышэй за нуль, днём паветра пачне прагравацца да 10-17 градусаў цяпла.

«У пачатку наступнага тыдня тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам антыцыклону, сфарміраванага ў халаднаватым паветры. Таму надвор’е палепшыцца, будзе пераважна без ападкаў, але на цяпло разлічваць асабліва не даводзіцца», — падкрэсліла Святлана Рыбакова. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра 26 верасня ноччу складзе 3-8 градусаў вышэй за нуль, днём чакаецца 10-16 градусаў цяпла. У аўторак, 27 верасня, начная тэмпература панізіцца да 2-7 градусаў цяпла, на глебе месцамі магчымы замаразкі да нуля — мінус 2, дзённыя тэмпературы будуць знаходзіцца ў межах 10-17 градусаў вышэй за нуль.

Последние новости

Образование

Ко Дню народного единства в Глуске прошла интеллектуальная игра «Знаем Беларусь»

25 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Топором никто уже не работает». Лукашенко о востребованности в стране лесозаготовительной техники

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Горячая линия по вопросу качества оказания почтовых услуг населению пройдет 28 сентября

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

Узнали итоги первенства района по волейболу в Глуске

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Глуске прошло первенство района по стрельбе в рамках круглогодичной спартакиады среди КФК

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

СК: неизвестные склоняют граждан к совершению актов терроризма на объектах инфраструктуры

25 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем