Темы

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 1 красавіка будзе зніжана да 24 працэнтаў гадавых

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 1 красавіка будзе зніжана на 1 працэнтны пункт да 24 працэнтаў гадавых, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага банка.

«Дзейнічаючы ў рамках абазначанай задачы па зніжэнні памеру рызыка-прэміі ў кошце крэдытаў і з улікам аналізу існуючых рызык, праўленне Нацыянальнага банка прыняло рашэнне аб зніжэнні з 1 красавіка памеру стаўкі рэфінансавання Нацбанка на 1 працэнтны пункт да 24 працэнтаў гадавых», — адзначылі спецыялісты.

Адначасова ў Беларусі зніжаецца нарматыў фонду абавязковых рэзерваў — на 0,5 працэнтнага пункта да 7,5 працэнта.

Як падкрэслілі ў прэс-службе, у Беларусі адбудзецца ўзмацненне парадку фарміравання банкамі рэзерву на пакрыццё магчымых страт па спецыяльных партфелях аднародных крэдытаў у выпадку, калі працэнтная стаўка па крэдытах, прадастаўленых юрыдычным асобам у беларускіх рублях, перавышае ўстаноўлены рэгулятарам узровень.

З 1 красавіка памер гэтага ўзроўню зніжаецца з 1,2 да 1,1 стаўкі па пастаянна даступных аперацыях Нацыянальнага банка ў форме крэдыту авернайт. «Гэта зменіць верхні ўзровень ставак па рублёвых крэдытах юрыдычным асобам, што не патрабуе прыняцця банкамі дадатковых дзеянняў па абмежаванні рызык, з 36 працэнтаў да 33 працэнтаў гадавых», — растлумачылі спецыялісты.

Адначасова ў мэтах мінімізацыі рызык для фінансавай стабільнасці прынята рашэнне аб унясенні змянення ў пастанову Нацбанка ад 22 красавіка 2015 года нумар 242 «Аб абмежаванні ставак дэпазітнага рынку шляхам карэкціроўкі рэзервовых патрабаванняў». Яно прадугледжвае павелічэнне рэзервовых патрабаванняў у выпадку ўстанаўлення банкамі ставак па новых тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) юрыдычных асоб у нацыянальнай валюце, якія перавышаюць узровень 0,9 стаўкі па пастаянна даступных аперацыях рэгулятара ў форме крэдыту авернайт.

На працягу першага паўгоддзя 2016 года Нацбанк прадоўжыць палітыку, накіраваную на зніжэнне памеру рызыка-прэміі ў кошце рублёвых крэдытаў. «Пры гэтым прыняцце далейшых канкрэтных мер у гэтым напрамку будзе ажыццяўляцца з улікам аналізу макраэканамічных рызык і ўздзеяння на эканоміку ўжо прынятых рашэнняў», — канстатавалі спецыялісты.

Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, спажывецкія цэны ў лютым 2016 года ў гадавым выражэнні выраслі на 12,8 працэнта ў параўнанні з тым жа месяцам 2015 года. Іх павелічэнне адбылося ў асноўным у выніку павышэння тарыфаў на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, што не ўплывае на трэндавую інфляцыю.

Стрымліванне інфляцыйных працэсаў з’яўляецца першачарговай задачай грашова-крэдытнай палітыкі ў 2016 годзе. Плануецца, што прырост спажывецкіх цэн у 2016 годзе ў гадавым выражэнні складзе не больш як 12 працэнтаў. У Нацбанку пры гэтым заўважылі, што сярэдняя працэнтная стаўка па новых рублёвых крэдытах банкаў эканоміцы ў лютым бягучага года ў намінальным выражэнні склалася на ўзроўні 33,1 працэнта гадавых, у рэальным выражэнні (з улікам прагназуемай інфляцыі) — амаль 20 працэнтаў гадавых.

У Беларусі апошні раз стаўка рэфінансавання змянялася 9 студзеня 2015 года. Тады яна была павялічана на 5 працэнтных пунктаў.

Последние новости

Образование

Ко Дню народного единства в Глуске прошла интеллектуальная игра «Знаем Беларусь»

25 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Топором никто уже не работает». Лукашенко о востребованности в стране лесозаготовительной техники

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Горячая линия по вопросу качества оказания почтовых услуг населению пройдет 28 сентября

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

Узнали итоги первенства района по волейболу в Глуске

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Глуске прошло первенство района по стрельбе в рамках круглогодичной спартакиады среди КФК

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

СК: неизвестные склоняют граждан к совершению актов терроризма на объектах инфраструктуры

25 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем