Темы

ПДВ на паслугі электрасувязі ў Беларусі з 1 красавіка павышаецца да 25 працэнтаў

Падатак на дабаўленую вартасць адносна абаротаў па рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі паслуг электрасувязі, што аказваюцца абанентам, павышаецца да 25 працэнтаў.

Ранейшая стаўка падатку адносна гэтага віду паслуг складала 20 працэнтаў. «Гэта (павышэнне стаўкі ПДВ. — Заўвага БЕЛТА) закране ўсе віды электрасувязі, у тым ліку інтэрнэт-сувязь і гарадскі тэлефон», — тлумачыў раней міністр фінансаў Уладзімір Амарын.

Аб змяненні стаўкі ПДВ з 1 красавіка сваіх кліентаў праінфармавалі мабільныя аператары velcom, МТС, life:). Пры гэтым life:) мае намер зменшыць кошт паслуг да такой ступені, каб павялічаная стаўка падатку не паўплывала на канчатковы кошт тарыфаў для абанентаў. Як паведамілі ў прэс-службе, павышэнне ПДВ на паслугі сувязі з 1 красавіка не закранае большасць абанентаў life:).

«Белтэлекам» таксама папярэдзіў аб змяненні парадку падаткаабкладання для абанентаў.

Аналагічныя паведамленні размешчаны на сайтах беларускіх інтэрнэт-правайдараў. «Пераразлік кошту тарыфаў з улікам ПДВ закране ўсіх прыватных кліентаў і будзе праведзены 1 красавіка 2016 года. Запазычанасць, што з’явілася ў сувязі з пераразлікам, на скорасць доступу ў інтэрнэт не паўплывае», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі «Атлант Тэлекам».

Больш падрабязна азнаёміцца са змяняемымі тарыфамі можна на сайце мабільных аператараў і інтэрнэт-правайдараў.

Последние новости

Образование

Ко Дню народного единства в Глуске прошла интеллектуальная игра «Знаем Беларусь»

25 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Топором никто уже не работает». Лукашенко о востребованности в стране лесозаготовительной техники

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Горячая линия по вопросу качества оказания почтовых услуг населению пройдет 28 сентября

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

Узнали итоги первенства района по волейболу в Глуске

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Глуске прошло первенство района по стрельбе в рамках круглогодичной спартакиады среди КФК

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

СК: неизвестные склоняют граждан к совершению актов терроризма на объектах инфраструктуры

25 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем