Темы

Парылка з пахам альхі

Парылка з пахам альхі

Пытанне рэканструкцыі гарадской лазні час ад часу ўзнікае то ў рэдакцыйнай пошце, то сярод зваротаў грамадзян да мясцовай выканаўчай улады і не толькі. Таму газета ход работ на гэтым і сапраўды вельмі важным аб’екце трымае ў полі свайго зроку, а значыць, і ў полі зроку сваіх чытачоў. Вось і зараз, адзначаючы відавочныя змены, якія адбыліся звонку будынка, мы пацікавіліся тым, што ўжо зроблена і што яшчэ патрэбна зрабіць, каб глуская лазня зноў пачала працаваць.

Як патлумачыў нам  намеснік дырэктара УКП “Жылкам-гас” па кацельна-цеплавой гаспадарцы Леанід Трыбуш, у 2014 годзе на правядзенне работ на гарадской лазні было выдзелена 2 мільярды рублёў з 8 прадугледжаных праектна-каштарыснай дакументацыяй. На паступіўшыя сродкі сіламі мясцовай ПМК-249 была выканана замена перакрыццяў, перапланіроўка памяшканняў унутры будынка, а таксама зроблена прыбудова да кацельнай, сваімі сіламі камунальнікі зрабілі на лазні новы дах.

У гэтым годзе на аб’екце працуюць толькі будаўнікі сваёй арганізацыі, і іх намаганнямі таксама ўжо нямала зроблена. Расказвае начальнік участка будаўніцтва Глускага УКП “Жылкамгас” Сяргей Кісялёў:

— У гэтым годзе сіламі нашай будаўнічай брыгады тут былі ўстаноўлены вокны і дзверы, патынкаваны фасад будынка і зроблена яго адмостка, таксама патынкаваны сцены ўнутры памяшкання, зараз укладваем на іх і на падлогу керамічную плітку. Вонкавыя сеткі водаправода і каналізацыя ўжо пракладзены, вядуцца работы па ўладкаванні ўнутранага водазабеспячэння і ацяплення лазні, пачалі добраўпарадкаванне тэрыторыі (укладваем тратуарную плітку).

Зазначым, што, згодна з праектам, каля лазні прадугледжана стаянка на 10 машынамесцаў, унутры, як і раней, будуць працаваць мужчынскае і жаночае аддзяленні на 10 памывачных месцаў кожнае, прадугледжаны там і спецыяльныя месцы для інвалідаў-калясачнікаў, будуць, вядома ж, і парылкі (іх пашалююць вагонкай з альхі), і душ, і раздзявальні, і прыбіральні для наведвальнікаў. З’явіцца асобны гардэроб для верхняй вопраткі. Больш зручна там будзе працаваць абслугоўваючаму персаналу, бо для яго прадугледжаны асобныя бытавыя і дапаможныя пакоі.

— Зараз мы працуем над падборам сантэхнічнага абсталявання і ўнутранага напаўнення лазні, — тлумачыць Леанід Трыбуш, — гэта шкафчыкі, лаўкі і іншае. Акрамя таго, да ўводу аб’екта ў эксплуатацыю патрэбна ўстанавіць катлы (яны ўжо закуплены), правесці іх абвязку з устаноўкай іншага кацельнага абсталявання. Аднак пытанне яго набыцця пакуль не вырашана, у гэтым мы разлічваем на дапамогу спонсараў. Калі перавесці ў грашовае вымярэнне, то на набыццё матэрыялаў і абсталявання, неабходных для завяршэння работ, нам патрэбна прыкладна 1 мільярд 600 мільёнаў рублёў, і гэта пры тым, што “Жылкамгасам” ужо набыта і выкарыстана абсталявання і матэрыялаў на 970 мільёнаў.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Образование

Ко Дню народного единства в Глуске прошла интеллектуальная игра «Знаем Беларусь»

25 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Топором никто уже не работает». Лукашенко о востребованности в стране лесозаготовительной техники

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Горячая линия по вопросу качества оказания почтовых услуг населению пройдет 28 сентября

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

Узнали итоги первенства района по волейболу в Глуске

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Глуске прошло первенство района по стрельбе в рамках круглогодичной спартакиады среди КФК

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

СК: неизвестные склоняют граждан к совершению актов терроризма на объектах инфраструктуры

25 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем