Темы

Падаткі на зямлю і нерухомую маёмасць у Беларусі могуць аб’яднаць

У Беларусі замест зямельнага падатку і падатку на нерухомую маёмасць можа з’явіцца адзіны падатак на нерухомую маёмасць. Аб гэтым паведаміў 4 лютага намеснік старшыні Дзяржкаммаёмасці Вячаслаў Абрамаў на калегіі камітэта.

У Беларусі рэалізуецца пілотны праект «Масавае фарміраванне і кадастравая ацэнка нерухомай маёмасці на тэрыторыі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці і Савецкага раёна Мінска». Асноўная мэта праекта — вызначыць мэтазгоднасць пераходу да вылічэння падатку на нерухомую маёмасць зыходзячы з кадастравага кошту нерухомай маёмасці.

«Па выніках пілотнага праекта будуць атрыманы кадастравыя кошты сфарміраваных зямельных участкаў з размешчанымі на іх аб’ектамі нерухомай маёмасці як непарыўна звязаных аб’ектаў. На падставе атрыманых даных Міністэрства па падатках і зборах прапануе стаўкі адзінага падатку на нерухомую маёмасць замест асобна існуючых зямельнага падатку і падатку на нерухомую маёмасць», — адзначыў Вячаслаў Абрамаў.

У 2015 годзе ў адпаведнасці з умовамі пілотнага праекта рыхтаваліся і апрацоўваліся неабходныя аэрафотаздымкі, фарміраваліся адзіныя аб’екты нерухомай маёмасці (зямельныя ўчасткі плюс капітальныя будынкі), збіралася інфармацыя аб аб’ектах нерухомай маёмасці, адносна якіх праводзіліся здзелкі з 2010-га па жнівень 2015 года, распрацоўвалася праграмнае забеспячэнне для аўтаматызацыі ўсіх працэсаў, звязаных з гэтай работай. Пры гэтым быў улічаны вопыт калег з Літвы і Латвіі.

Як чакаецца, рашэнне аб мэтазгоднасці, тэрмінах і тэхналогіі правядзення такіх работ у маштабах усёй краіны для паэтапнага рэфармавання сістэмы падаткаабкладання нерухомай маёмасці будзе прынята ў канцы 2016 года.

Последние новости

Образование

Ко Дню народного единства в Глуске прошла интеллектуальная игра «Знаем Беларусь»

25 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Топором никто уже не работает». Лукашенко о востребованности в стране лесозаготовительной техники

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Горячая линия по вопросу качества оказания почтовых услуг населению пройдет 28 сентября

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

Узнали итоги первенства района по волейболу в Глуске

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Глуске прошло первенство района по стрельбе в рамках круглогодичной спартакиады среди КФК

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

СК: неизвестные склоняют граждан к совершению актов терроризма на объектах инфраструктуры

25 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем