Темы

МЗС Германіі ў дзень 75-годдзя пачатку ВАВ падзякавала беларусам за прымірэнне і дружбу

Федэральны міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер у дзень 75-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны ад імя нямецкіх улад і грамадзян падзякаваў беларусам і народам былога Савецкага Саюза за прымірэнне, дружбу і партнёрства. Словы ўдзячнасці міністр выказаў у звароце, апублікаваным у газеце «Советская Белоруссия».

«Мы, немцы, бязмерна ўдзячныя расіянам, украінцам, беларусам і іншым народам былога Савецкага Саюза за тое, што яны перад тварам злачынстваў, учыненых III Рэйхам ад імя нямецкага народа, працягнулі нам руку ў знак прымірэння. А таксама за тое, што на глебе траўматычнага вопыту вайны і жорсткай варожасці, насілля і варварства, пакут і насільнага перасялення магло ўтварыцца нешта, што аб’ядноўвае нас, устанавіліся партнёрскія і нават дружалюбныя адносіны», — гаворыцца ў тэксце звароту.

Франк-Вальтэр Штайнмаер адзначыў, што захаваць свежасць успамінаў аб жахах Другой сусветнай вайны і аб віне нацысцкай Германіі — было, ёсць і будзе неад’емнай умовай, абавязковай перадумовай для прымірэння Германіі і краін постсавецкай прасторы. «Сёння, калі пасля заканчэння вайны мінула 70 гадоў, мы падтрымліваем плённыя дыпламатычныя, палітычныя, эканамічныя і культурныя сувязі з усімі дзяржавамі, якія ўтварыліся пасля краху Савецкага Саюза. Дзякуючы інтэнсіўным сувязям з усімі гэтымі краінамі мы разам захоўваем успаміны аб Другой сусветнай вайне і шануем памяць ахвяр нацыянал-сацыялісцкага варварства», — дадаў федэральны міністр.

Кіраўнік МЗС Германіі падкрэсліў, што страшная рэтраспектыва падзей 75-гадовай даўнасці пераканаўча заклікае еўрапейцаў зрабіць усё магчымае для захавання еўрапейскага светапарадку, пабудаванага на руінах, што засталіся пасля самай страшнай вайны, якую калі-небудзь бачыў свет. «Менавіта ў часы, калі ў Еўропе існуе пагроза ўзнікнення новых раздзяляльных ліній, неабходна зноў і зноў усведамляць значнасць гэтых успамінаў. Толькі агульнымі намаганнямі мы зможам захаваць устойлівы і стабільны светапарадак у Еўропе», — звярнуў увагу Франк-Вальтэр Штайнмаер.

Міністр сказаў на заканчэнне, што прымаць мір у Еўропе як належнае не трэба нават сёння. «Захаваць мір можна толькі працуючы над гэтым — з дня ў дзень! Там, дзе нешта пагражае свету, нам — тым, хто нясе сёння адказнасць, — неабходна ўзяць на сябе задачу атрымаць правільныя ўрокі з нашай сумеснай гісторыі. Мне хацелася б, каб мы ніколі не забывалі, што нас, еўрапейцаў, аб’ядноўвае больш, чым раз’ядноўвае», — рэзюмаваў Франк-Вальтэр Штайнмаер у звароце.

Последние новости

Образование

Ко Дню народного единства в Глуске прошла интеллектуальная игра «Знаем Беларусь»

25 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Топором никто уже не работает». Лукашенко о востребованности в стране лесозаготовительной техники

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Горячая линия по вопросу качества оказания почтовых услуг населению пройдет 28 сентября

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

Узнали итоги первенства района по волейболу в Глуске

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Глуске прошло первенство района по стрельбе в рамках круглогодичной спартакиады среди КФК

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

СК: неизвестные склоняют граждан к совершению актов терроризма на объектах инфраструктуры

25 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем