Темы

Дэкрэт па ўкладах накіраваны на фарміраванне доўгатэрміновай рэсурснай базы

Дэкрэт нумар 7 «Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)» накіраваны на фарміраванне банкамі Беларусі доўгатэрміновай рэсурснай базы. Аб гэтым 20 лістапада ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення рэгулявання банкаўскіх аперацый Нацыянальнага банка Беларусі Ілона Лядніцкая.

«Прыняцце дэкрэта нумар 7 накіравана на фарміраванне банкамі Беларусі доўгатэрміновай рэсурснай базы і больш эфектыўнае яе выкарыстанне», — адзначыла кіраўнік упраўлення.

Адказваючы на пытанне, чаму зроблена адрозненне ў частцы выплаты падаходнага падатку для ўкладаў у беларускіх рублях і валюце, яна падкрэсліла: «Гэта адрозненне мае на мэце стварэнне больш прывабных умоў для ўкладаў у беларускіх рублях і стымуляванне зберажэнняў у нацыянальнай валюце».

Паколькі грашовыя сродкі, што размяшчаюцца ў банках ва ўклады на кароткатэрміновай аснове і на бягучых рахунках, па сваёй сутнасці не маюць ашчаднай функцыі, ільгота па падаходным падатку на працэнтныя даходы ад размяшчэння такіх грашовых сродкаў адмяняецца, растлумачыла Ілона Лядніцкая. Пры фактычным размяшчэнні грашовых сродкаў ва ўклады на доўгатэрміновай аснове, гэта значыць на тэрмін большы за адзін год у беларускіх рублях і большы за два гады ў замежнай валюце, ільгота па падаходным падатку захаваецца.

Прэзідэнт Беларусі 11 лістапада 2015 года падпісаў дэкрэт нумар 7 «Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)». Дакумент прадпісаў з 12 лістапада ўвядзенне банкамі безадзыўных банкаўскіх укладаў, пры якіх датэрміновае вяртанне па ініцыятыве ўкладчыка не прадугледжваецца. Таксама, згодна з дэкрэтам, з 1 красавіка 2016 года падаходным падаткам будуць абкладацца працэнтныя даходы, атрыманыя фізічнымі асобамі пры размяшчэнні грашовых сродкаў на бягучых банкаўскіх рахунках і ва ўкладах на тэрмін меншы за 1 год — у беларускіх рублях, меншы за 2 гады — у замежнай валюце.

Последние новости

Образование

Ко Дню народного единства в Глуске прошла интеллектуальная игра «Знаем Беларусь»

25 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Топором никто уже не работает». Лукашенко о востребованности в стране лесозаготовительной техники

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Горячая линия по вопросу качества оказания почтовых услуг населению пройдет 28 сентября

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

Узнали итоги первенства района по волейболу в Глуске

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Глуске прошло первенство района по стрельбе в рамках круглогодичной спартакиады среди КФК

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

СК: неизвестные склоняют граждан к совершению актов терроризма на объектах инфраструктуры

25 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем